Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2023

З 20 па 25 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М. Дастаеўскага” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

З 20 па 25 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М. Дастаеўскага” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Асноўнымі задачамi правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:

  • павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
  • папулярызацыя беларускай мовы;
  • выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.

 

У арганізацыі і правядзенні Тыдня прымалі ўдзел настаўнікі беларускай

мовы і літаратуры, вучні 3-11 класаў.

На працягу Тыдня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі праведзены мерапрыемствы: конкурс малюнкаў па матывах беларускіх народных казак, паштоўка-пажаданне беларускай мове, інтэлектуальны турнір “Таямніцы роднай мовы”,конкурс “Знаўцы беларускай мовы”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Гучы, мая родная мова!”, караоке “Спяваем па-беларуску”. Таксама вучні ўдзельнічалі ў анлайн-акцыі “Роднаму слову- прызнанне ў каханні”. Вучням была прапанавана прэзентацыя “Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2023 года”. На працягу Тыдня вучні стваралі фантан ідэй “Букет любімых слоў”.

 

 

Разделы сайта