Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.12.2023

Голас вайны

Голас вайны

     Гістарычная памяць не ведае тэрміну даўнасці і часовых рамак.
     Нашаму народу давялося перажыць многае. Але самыя страшныя і жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны жывуць у памяці народнай дагэтуль.
   Аб гэтым і вёўся расповед падчас тэматычнай праграмы “Плача ў сэрцы голас вайны” у Дастоеўскім Доме культуры.
     Са сцэны ўдзельнікі мерапрыемства, а гэта супрацоўнікі Дома культуры, бібліятэкі, навучэнцы і настаўнікі школы, дзяліліся з гледачамі ўспамінамі тых, на вачах у якіх палілі вёскі, забівалі родных і блізкіх, глуміліся ў Нямеччыне.
    Увесь цяжар нацысцкіх зверстваў адчулі на сабе былыя вязні, якія пакінулы ўспаміны для нас.
   З 1941 па 1945 гады правёў у фашысцкай няволі, на розных работах, трываючы здзекі, голад і пабоі Бандарук Сцяпан Ігнатавіч.
   З 1942 года Бурак Фёдар Юсцінавіч у 18 – гадовым узросце разам са сваімі аднавяскоўцамі таксама быў накіраваны на працоўныя работы ў Германію. Змяніў некалькі канцлагераў. У лагеры Дахау важыў на той момант усяго 30 кг. Толькі ў 1945 – доўгачаканае вызваленне.
   Сёння кожны мясцовы жыхар да самых малых падрабязнасцей ведае трагедыю вёскі Застружжа- растралянае вяселле.
   Яшчэ адзін жахлівы выпадак. Ён адбыўся 15 ліпеня 1944 года ў дзень вызвалення Дастоева ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уявіце сабе карціну: каля абгарэўшых развалін хаты ляжыць цяжарная жанчына і чацвёра дзяцей. Гэта сям’я Сямёна Сахарчука. Уцякаючы з Дастоева, немцы падпалілі вёску. Гарэла і хата Сахарчукоў. Маці і чацвёра дзяцей схаваліся ў падвале. Яны задыхнуліся ад дыму. Жудасны фотаздымак, зроблены фатографам палітаддзела часці, якая вызваляла Дастоева, знаходзіцца ў школьным музеі.
   Гэтыя жахлівыя падзеі нам як напамін, каб кожнае наступнае пакаленне ведала праўдзівую звестку аб гэтай страшнай вайне.
    Плача ў сэрцы голас вайны.
   Без гэтага мы не зможам абараніць гісторыю, незалежнасть і суверэнітэт нашай Радзімы.

Разделы сайта