З 16 па 21 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М. Дастаеўскага” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Асноўнымі задачамi правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:
- павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
- папулярызацыя беларускай мовы;
- выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.
У арганізацыі і правядзенні Тыдня прымалі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, вучні 3-11 класаў. На працягу Тыдня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі праведзены мерапрыемствы: “Знаўцы роднай мовы” (гульня ў форме “Што? Дзе? Калі?”), хвілінка інфармацыі "Міжнародны дзень роднай мовы", музычная паўза “Хай гучыць беларуская песня”, гульня “Мова беларускай душы” (беларускі арнамент). Вучням была прапанавана прэзентацыя “Іван Шамякін: жыццё і творчасць”. Таксама вучні ўдзельнічалі ў анлайн-акцыі “Я і беларускі надпіс”.
